viasna on patreon

Маладафронтаўцу Уладзіміру Яроменку далі 7 сутак арышту

2011 2011-01-20T13:50:25+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Маладафронтавец Уладзімір Яроменак знайшоўся ў ізалятары на Акрэсціна пасля таго, як у сераду супрацоўнікі КДБ забралі яго з дому на допыт у якасці сведкі па масавых беспарадках 19 снежня. Пра гэта паведамляе прэс-служба "Маладога фронту".

Суткі з хлопцам не было сувязі і толькі 20 студзеня стала вядома, што суд Маскоўскага раёну прысудзіў юнаку 7 сутак арышту за ўдзел у мірнай акцыі 19 снежня. Дагэтуль Уладзімір Яроменак ужо адбываў 15-сутачны арышт за ўдзел у акцыі Салідарнасці на плошчы Незалежнасці 20 снежня.

Аналагічная сітуацыя была з маладафронтаўцам Юльянам Місюкевічам, якога пасля допыту ў КДБ асудзілі на 12 дзён арышту. Тады таксама больш за суткі родныя і сябры хлопца не маглі даведацца ягонае месцазнаходжанне.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства