З партыйнага офіса — у КДБ
https://spring96.org/be/news/40796
2011
2011-01-20T11:28:25+0200
2011-01-20T11:28:25+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Увечары 19 студзеня супрацоўнікі спецслужбаў даставілі ў КДБ моладзевага актывіста Аб’яднанай грамадзянскай партыі Усевалада Шашарына.
Прыкладна ў 17.20 ў мінскі офіс АГП прыйшлі двое невядомых у цывільным і, уручыўшы актывісту позву, павезлі яго ў невядомым кірунку (як высветлілася пазней, у КДБ). Узялі маладога чалавека проста ў офісе АГП, адкуль і пераправілі ў КДБ.
Пасля двухгадзіннага допыту ў КДБ у якасці сведкі па справе аб падзеях 19 снежня 2010 Усевалад Шашарын быў адпушчаны. Паўторны допыт адбудзецца 20 студзеня.