У Бялынічах дапыталі праваабаронцу Андрэя Палуду
https://spring96.org/be/news/40793
2011
2011-01-20T11:00:48+0200
2011-01-20T11:00:48+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/paluda1.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
На 19 студзеня праваабаронцу Андрэя Палуду позвай выклікалі да начальніка Шклоўскага міжраённага упраўленьня КДБ. Некалькі дзён да гэтага яго спрабавалі запрасіць на размову па тэлефоне.
Спецслужбоўца найперш цікавілі пытаньні ўдзелу праваабаронцы ў масавых мерапрыемствах і акцыях, ягоныя стасункі са старшынёй праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесем Бяляцкім. Пратакол допыту не складаўся, але Палуду папярэдзілі, што яго могуць выклікаць на допыт ва ўпраўленьне КДБ па Магілёўскай вобласці ў любы час.