Псіхолаг: Грамадства знаходзіцца на цікавым этапе, штосьці выспявае
https://spring96.org/be/news/40761
2011
2011-01-18T17:10:00+0200
2011-01-18T17:10:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Дзеянні ўладаў паспрыялі яднанню людзей, мяркуе псіхолаг Вольга Андрэева. На яе думку, цяпер такое сумеснае перажыванне дае беларусам надзею на перамены. Больш няма адчування тупіка і безвыходнасці.
Еўрарадыё: Як выбары паўплывалі на псіхіку беларусаў і якія эмоцыі мы цяпер перажываем з псіхалагічнага пункту гледжання?
Вольга Андрэева: Беларусы перажываюць розныя эмоцыі. Камусьці абсалютна ўсё адно, што адбываецца. Нейкая частка насельніцтва баіцца пераменаў… Але для нейкай часткі насельніцтва сітуацыя сапраўды памянялася – людзі пакінулі пазіцыю абыякавасці, яны ўжо не могуць заставацца абыякавымі.
Чым больш мы будзем змагацца за сваю свабоду і самапавагу, тым больш псіхічна гарманічнымі і здаровымі будуць людзі.