viasna on patreon

Ператрусы ў Брэсце працягваюцца

2011 2011-01-10T16:41:51+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

У Брэсце на кватэры прафсаюзнай актывісткі Зінаіды Міхнюк пачаўся ператрус. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў праваабаронца Уладзімір Вялічкін.

Нагадаем, што сёння ўжо адбыліся ператрусы ў пяці брэсцкіх актывістаў дэмакратычных сіл. Праваахоўнікі праходзілі да Арцёма Церашонкі, сябра ініцыятыўных груп кандыдатаў у прэзідэнты Раманчука і Някляева, да Зміцера Шурхая, даверанай асобы экс-кандыдата Рымашэўскага, да актывістаў дэмсіл Юрыя Бакуры і Андрэя Шарэнды, актывіста АГП Уладзіміра Вуека.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства