viasna on patreon

Мядзельскі КДБ прагне сустрэчы з назіральнікам

2011 2011-01-06T12:28:27+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Мядзельскі КДБ мае намер правесці ператрус у актывіста кампаніі "За справядлівыя выбары» Дзмітрыя Вінаградава. 6 студзеня Д. Вінаградаву патэлефанавалі з Мядзельскага КДБ і паведамілі, што ў яго на кватэры маюць намер «правесці следчыя дзеянні ". Прасцей кажучы, ператрус. Сам Зьміцер Вінаградаў знаходзіцца ў 30 кіламетрах ад горада - праца ў яго звязана з раз'ездамі.
Сын Дзмітрыя Вінаградава - Віталь ужо адседзеў 10 сутак у Жодзінскім СІЗА за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі 19 снежня. Сам Зьміцер Вінаградаў працаваў назіральнікам падчас прэзідэнцкай кампаніі, і як сцвярджаюць яго паплечнікі, зафіксаваў досыць парушэнняў з боку ўчастковай камісіі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства