Ператрус на кватэры маладафронтаўца Паўла Кур'яновіча
https://spring96.org/be/news/40447
2011
2011-01-06T09:16:51+0200
2011-01-06T09:16:51+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Падчас ператрусу на кватэры Паўла Кур'яновіча супрацоўнікі КДБ забралі кампутар. Раней, за некалькі дзён да выбараў, супрацоўнікі міліцыі забралі ў Паўла пашпарт.
Хлопец вучыцца ў Польшчы па праграме Кастуся Каліноўскага і цяпер ня можа паехаць на вучобу. Паплечнікі Паўла Кур'яновіча лічаць, што яго могуць арыштаваць як удзельніка несанкцыянаванай акцыі, што створыць пэўныя праблемы на вучобе.