У суд Маскоўскага раёна нікога не пускаюць, даюць суткі
У памяшканьне суду Маскоўскага раёна Менска, дзе сёньня працягваецца разгляд адміністратыўных спраў затрыманых пасьля 22 снежня актывістаў, нікога не пускаюць. Праваабаронцу Алену Танкачову, якая патрапіла разам з некалькімі актывістамі ў суд, груба выдалілі. Таксама адсутнічае спіс спраў, якія будуць разглядацца.
15-40. Вольгу Дамарацкую і Міхаіла Мацевіча пакаралі арыштам на 10 сутак.
Між тым вядома, што ў 12-55 да праваабаронцаў прыйшло лаканічнае паведамленьне ад актывіста Міхася Пашкевіча” Суд Маскоўскага раёна. Чакаю сваёй чаргі”.
Судзіць будуць таксама давераную асобу кандыдата ў прэзідэнты Віталя Рымашэўскага з Берасця Дзмітрыя Шурхая, які быў абвінавачаны 22 снежня ў “непадпарадкаванні патрабаванням міліцыі” (арт. 23.4 КаАП), пасля арышту затрымалі ў Берасці і даставілі ў Менск. Зараз яго вінавацяць ва ўдзеле ў мітынгу 19 студзеня.
Міхась Пашкевіч паведаміў, што разам з ім сёння будуць асуджаныя моладзевыя актывіста А.Жыгалка, А.Кіркевіч, В.Дамарад, М.Мацкевіч і З.Шурхай. (“Наша ніва”)