Таццяна Бублікава абвесціла галадоўку
https://spring96.org/be/news/40157
2010
2010-12-24T19:41:00+0200
2010-12-24T19:41:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Як і іншыя арыштаваныя, што сядзяць разам з ёй у камеры ў СІЗА Мінскага раёна.
Пра гэта паведаміла 24 снежня адвакатка Таццяны Ларыса Атаманчук, якая сустракалася са сваёй падабароннай увечары 23 снежня.
Па словах спн. Атаманчук, нагодай для абвяшчэння галадоўкі стала «перанаселенасць» камеры, у якой замест 8-і асобаў сядзяць ужо 13.
Таццяна Бублікава з адвакатам таксама склалі скаргу ў Мінскі гарадскі суд на пастанову суда першай інстанцыі наконт неабгрунтаванай жорсткасці прысуду. Нагадаем, што Бублікаву асудзілі на 10 сутак адміністратыўнага арышту, нягледзячы на тое, што затрыманая раскаялася і прызнала віну, што павінна было змякчыць прысуд.