viasna on patreon

Заява Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека адносна разгону мірнай дэманстрацыі і нападу на офіс сябра FIDH ў Беларусі ПЦ "Вясна"

2010 2010-12-24T15:54:27+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/fidh6.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Міжнародная Федэрацыя за правы чалавека (FIDH)

Міжнародная Федэрацыя за правы чалавека (FIDH)

Парыж, 20 снежня, 2010 - Міжнародная федэрацыя правоў чалавека (FIDH) выказвае сур'ёзную заклапочанасць з нагоды сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, асабліва ў кантэксце прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 г., пасля якіх АМАПам жорстка разагнаная дэманстрацыя пратэсту супраць несправядлівага правядзення выбараў. АМАПам былі збітыя і затрыманыя сотні людзей, у тым ліку тры кандыдаты ў прэзідэнты, а таксама Алег Гулак, старшыня Беларускага Хельсінкскага Камітэта і каардынатар кампаніі назірання за выбарамі "Праваабаронцы за свабодныя выбары". На дадзены момант яму прад'яўленыя абвінавачванні.

Кандыдат у прэзідэнты Уладзімір Някляеў быў жорстка збіты па дарозе на акцыю пратэсту і адвезены ў шпіталь, дзе яму быў пастаўлены дыягназ чэрэпна-мазгавая траўма. Паводле паведамленняў, ён быў падняты з бальнічнага ложку ўначы і вынесены асобамі ў цывільным адзенні. 20 снежня а 2-й гадзіне ночы, міліцыя ўварвалася ў кватэру лідэра Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі і затрымала яго. Некаторым актывістам ўжо прад'яўленыя крымінальныя абвінавачаньні, у тым ліку лідэру “Маладога фронту" Зміцеру Дашкевічу, які быў затрыманы па сфабрыкаваным абвінавачванні паводле Артыкула 339 часткі 3 Крымінальнага кодэкса. Таксама па невядомых абвінавачваннях быў затрыманы Міхаіл Пашкевіч, давераная асоба кандыдата ў прэзідэнты Уладзімера Някляева.
 
20 снежня 2010 г. а 3-й гадзіне раніцы 15 чалавек з Камітэта дзяржаўнай бяспекі (КДБ) правялі ператрус у офісе сябра FIDH у Беларусі Праваабарончага Цэнтра "Вясна". Актывісты “Вясны” знаходзіліся ў офісе дзеля аналізу даных, сабраных за дзень да гэтага 600 назіральнікамі за выбарамі па ўсёй краіне ў межах кампаніі назірання "Праваабаронцы за свабодныя выбары", які ажыццяўляўся сумесна “Вясной” і Беларускім Хельсінкскім камітэтам (БХК). Дзесяць актывістаў “Вясны” былі дастаўленыя ў аддзяленне міліцыі Першамайскага раёна. Юрысты Валянцін Стэфановіч і Уладзімір Лабковіч былі сярод арыштаваных. Усе кампутары ПЦ “Вясна” і дакументацыя былі канфіскаваныя міліцыяй. Супрацоўнікі былі вызваленыя неўзабаве пасля 6-й раніцы. Праз паўгадзіны, праваахоўныя органы вярнуліся ў офіс “Вясны” ў пошуках сп. Лабковіча (які толькі што быў вызвалены, але яго не было ў памяшканні).

На працягу ночы ускладніўся доступ да апазіцыйных сайтаў, а 20 снежня раніцай у офісах апазіцыйнага сайта "Хартыя '97" былі праведзеныя ператрусы, а яго рэдактары арыштаваныя. Прынамсі 10 журналістаў як беларускіх, так і замежных СМІ былі збітыя, а некаторыя былі арыштаваныя або затрыманыя. Рэпрэсіі працягваюцца.

Паводле інфармацыі, атрыманай ад Праваабарончага цэнтра “Вясна”, падчас прэзідэнцкіх выбараў 2010 года быў адзначаны шэраг паляпшэнняў у параўнанні з папярэднімі выбарамі, у тым ліку большая павага да грамадзянскіх і палітычных правоў падчас выбарчай кампаніі. Аднак, выбарчы працэс не адпавядаў шэрагу ключавых міжнародных стандартаў у галіне дэмакратычных выбараў, у тым ліку адсутнасцю роўнага доступу да СМІ для ўсіх кандыдатаў, адсутнасцю бесстаронняга правядзення выбараў і нядобрасумленным выкарыстаннем дзяржаўных рэсурсаў у падтрымку дзеючага прэзідэнта. Таксама была адметная няздольнасць забяспечыць празрыстасць і падсправаздачнасць падліку галасоў.
Вярхоўны прадстаўнік Еўрапейскага саюза па замежных справах і палітыцы бяспекі, віцэ-прэзідэнт Камісіі Кэтрын Эштан адзначыла, што "тэндэнцыя адноснага прагрэсу ў перыяд выбарчай кампаніі не пацягнула за сабой празрысты і справядлівы выбарчы працэс. Асабліва прыкра, што ноч пасля выбараў была азмрочаная гвалтам... У прыватнасці, збіццё і затрыманне некалькіх лідэраў апазіцыі, уключаючы кандыдатаў у прэзідэнты, з'яўляюцца непрымальнымі", сказала яна.

FIDH асуджае арышты, затрыманні і пераслед прадстаўнікоў апазіцыі, актывістаў і грамадзянаў, якія бралі ўдзел у мірнай дэманстрацыі ў Менску, а таксама ўсе формы пераследу праваабаронцаў, якія выкрывалі парушэнні, што мелі месца падчас выбараў.

FIDH заклікае неадкладна:
- вызваліць, без далейшых затрымак, усіх асобаў, асуджаных па палітычных прычынах, якія знаходзяцца ў зняволенні або адбываюць іншыя віды пакарання;
- спыніць пераслед, адвольныя арышты або пераслед грамадзянаў па палітычных матывах; зрабіць дзейсныя захады для расследавання любых выпадкаў незаконных арыштаў і непрапарцыйнага прымянення сілы падчас разгону мірных дэманстрацыяў;
- зрабіць дзейсныя захады для забеспячэння свабоды незалежных СМІ, як беларускіх, так і замежных, а таксама спыніць усе формы пераследу ў адносінах да іх;
- забяспечыць свабоду сходаў і без затрымкі вярнуць канфіскаваныя матэрыялы ПЦ "Вясна" і незалежным журналістам;
- Забяспечыць НДА, якія ўдзельнічаюць у правядзенні незалежнага назірання за выбарамі, магчымасць завяршыць сваю працу і прадставіць свае ацэнкі без якіх-небудзь далейшых пераследаў.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства