Гродна: Невядомыя пагражаюць журналісту і праваабаронцу Уладзіміру Хільмановічу
https://spring96.org/be/news/39685
2010
2010-12-19T10:42:52+0200
2010-12-19T10:42:52+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/uladzimir-khilmanovich.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
А палове дзевятай увечары 18 снежня невядомы затэлефанаваў на мабільнік журналісту і праваабаронцу Уладзіміру Хільмановічу. Упэўніўшыся, што ён трапіў па прызначэнні, невядомы кінуў фразу, пагражаючы хуткай расправай, і адразу абарваў размову.
Уладзімір Хільмановіч лічыць, што такая форма пагрозы звязаная з яго актыўнай працай на бягучых выбарах прэзідэнта, а менавіта зборам інфармацыі пра парушэнні выбарчага заканадаўства.
Журналіст мае намер адразу пасля 19 снежня напісаць па гэтым факце пагрозаў адпаведны ліст у пракуратуру. Нумар тэлефона невядомага, які тэлефанаваў Уладзіміру Хільмановічу, адбіўся ў ягоным тэлефоне.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"