viasna on patreon

Аршанскія камісіі завышаюць колькасць прагаласаваўшых датэрмінова

2010 2010-12-19T10:17:04+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pytalnik.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сур'ёзныя разыходжанні па колькасці выбаршчыкаў, што прагаласавалі датэрмінова, выявіліся паміж дадзенымі назіральнікаў і афіцыйнымі лічбамі ўчастковых камісій.

Так, на выбарчым участку № 42 па горадзе Орша, размешчаным у школе № 13, за 17 снежня па дадзеных назіральнікаў прагаласаваў 101 чалавек, а па дадзеных участковай камісіі - 119. Яшчэ большая розніца ў лічбах па ўчастку № 12 у Оршы, які знаходзіцца ў 16-й школе. Назіральнікі налічылі за 4 дні 304 прагаласавваўшых, камісія - 320. І ўжо зусім значнае разыходжанне - па ўчастку № 16 (школа № 5). Па дадзеных назіральнікаў прагаласавалі 283 чалавекі, па дадзеных камісіі - 329.

Указаныя факты, па меркаванні саміх назіральнікаў, сведчаць пра тое, што некаторыя ўчастковыя камісіі імкнуцца завысіць колькасць прагаласаваўшых выбаршчыкаў.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства