viasna on patreon

Маладэчна: Камісіі кіруюцца метадычкамі, а не законам

2010 2010-12-18T16:38:01+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/paznaka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Маладэчанская назіральніца Наталля Капуцкая падала заяву старшыні камісіі Партызанскага ўчастка № 8 Юрыю Якуновічу аб незаконнасці размяшчэння ўзору запаўнення бюлетэня, дзе “птушка” стаіць у квадраце насупраць прозвішча другога па алфавіце кандыдата.

Старшыня камісіі даў адказ, што ўзоры атрыманыя ад Маладэчанскай раённай выбарчай камісіі і адпавядаюць патрабаванням Выбарчага кодэкса. Пры гэтым старшыня спаслаўся на метадычныя рэкамендацыі і пазначыў артыкулы 44, 45, 51, 54 Выбарчага кадэкса.

Праваабаронца Аляксей Хвосцік мяркуе, што спадар Якуновіч і іншыя старшыні ўчастковых камісій, а таксама старшыня раённай камісіі Уладзімір Кушнярэвіч груба парушаюць Выбарчы кодэкс. Падобныя, самастойна вырабленыя, узоры запоўненага бюлетэня з’яўляюцца агітацыяй за кандыдата, прозвішча якога размешчана ў сапраўдным бюлетэні на тым самым месцы.

У артыкулах, якія прывёў старшыня камісіі, зусім нічога не пазначана наконт узору запаўнення бюлетэня. Сапраўды, у метадычных рэкамендацыях запісана, што дапускаецца змяшчаць узоры запоўненых бюлетэняў, але метадычныя рэкамендацыі не з’яўляюцца законам.

Акрамя таго, самі ўзоры запоўненых бюлетэняў павінны быць зацьверджаны нарматыўным прававым дакументам, а не створаны спадаром Кушнярэвічам па яго меркаванні. У звычайным парадку на ўзорах зверху справа павінна быць напісана: “Зацверджана: (дакумент, дата і №)”.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства