viasna on patreon

Магілёў: Сябра камісіі ад БРСМ раздае выбаршчыкам запрашэнні на дыскатэку (фота)

2010 2010-12-18T16:34:10+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/magiley-dyskateka-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сябра камісіі ад БРСМ на ўчастку № 135 раздае запрашэнні на дыскатэку. З гэтай нагоды праваабаронца Барыс Бухель падаў скаргу ў Магілёўскую абласную выбарчую камісію па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

“17 снежня, знаходзячыся на выбарчым участку №135 я заўважыў, што сябра камісіі ў прысутнасці намесніка старшыні выбарчай камісіі спадарыні Кандрашовай прыйшоўшым на выбары студэнтам акрамя бюлетэня выдае яшчэ два дакументы, якія стосамі ляжалі ў яе на стале. Як акзалася – гэта было запрашэнне на дыскатэку, а таксама агітацыйна-віншавальная паштоўка”, - гаворыць праваабаронца.

Барыс Бухель адзначае, што кіраўніком Кастрычніцкай раённай выбарчай камісіі з’яўляецца старшыня Кастрычніцкай арганізацыі БРСМ спадар Іваненка, і ініцыятыва зыходзіць хутчэй за ўсё ад яго.

“У Выбарчым Кодэксе гаворыцца, што асобы, якія ўваходзяць у склад камісіі, не маюць права прымаць удзелу ў агітацыі за альбо супраць кандыдата ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, тут жа мы бачым фактычную агітацыю за кіраўніка дзяржавы. Акрамя гэтага, невядома, за якія сродкі і дзе была выраблена дадзеная прадукцыя”, - адзначае праваабаронца.

Праваабаронца патрабуе прыняць меры, каб спыніць злоўжыванне правам на правядзенне перадвыбарчай агітацыі сябрамі ўчастковых выбарчых камісій, адміністрацыяй Кастрычніцкага раёна Магілёва і Кастрычніцкім райкамам ГА “БРСМ”, а таксама паведаміць яму, ці прымалася рашэнне Магілёўскай абласной выбарчай камісіяй альбо яе кіраўніцтвам аб выпуску і распаўсюду праз участковыя выбарчыя камісіі агітацыйна-віншавальных паштовак і запрашэннем на дыскатэку “Здесь легко быть молодым”,  якая павінна адбыцца 24 снежня ў дыска-клубе “Джокер”.

 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства