viasna on patreon

Студэнты БДУІР і БДПУ сведчаць пра прымус (аўдыёзапісы)

2010 2010-12-17T22:00:24+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/studenty.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Студэнты  БДУІР і БДПУ імя Максіма Танка даслалі “Праваабаронцам за свабодныя выбары” аўдыёфайлы, якія сведчаць пра факты прымусу да датэрміновага галасавання.

На жаль, якасць аўдыёфайлаў не вельмі добрая - бо студэнты, па зразумелых прычынах, не маглі рабіць запісы адкрыта.

“Жыву ў інтэрнаце БДУІР. Да нас у блок прыйшоў прадстаўнік з дэканату (студэнт) зачытаць нейкія распараджэнні, каб мы падпісаліся. Нагадаў пра выбары. Каб размова была больш поўнай, я задала пытанне пра датэрміновае галасаванне. Адказ вы, я спадзяюся, пачуеце. Дарэчы, з 16 снежня па пакоях пачынаюць хадзіць самі намеснікі дэканаў - для таго, каб гнаць нас галасаваць “прама зараз”.

“15 снежня ў 2-ім інтэрнаце БДУІР, прадставіўшыся супрацоўнікамі ЖБК (жыллёва-бытавая камісія) у блок зайшлі 3 чалавекі, двое з іх: Канапацкая Вікторыя - студэнтка 1-га курса ФКП, Міхаіл Мацэрынскі - студэнт 3-га курса ФКП.
Назваўшы прозвішчы жыльцоў, сказалі што трэба прагаласаваць. На пытанне "Калі?" адказалі "Учора!". Пасля таго як мы запярэчылі, што дзень галасавання 19-га, прадстаўнікі ЖБК сказалі, што з такімі пытаннямі трэба ісці не да іх. На пытанне "Хто вас сюды прыслаў?" спачатку не адказвалі, а потым сказалі, што гэта іх ініцыятыва. Пасля зрабілі пазнакі насупраць прозвішчаў у нейкім спісе і пачалі шукаць, да чаго прычапіцца па санітарным стане блоку”.

Студэнт з БДПУ імя Максіма Танка таксама перадаў аўдыёфайл, дзе зафіксаваны факт прымусу да датэрміновага галасавання.

Файлы

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства