Пінск: Сябру камісіі ад Партыі БНФ уратавалі назіральнікі АБСЕ
Прадстаўнік Партыі БНФ Аляксандр Рамановіч (на фота), сябра ўчастковай камісіі №26 (участак размешчаны ў дзяржаўнай установе адукацыі Гімназія №1) распавёў пра непрыязнае стаўленне да яго намесніка старшыні камісіі Засіма Алега Анатольевіча і сябра камісіі Маркавай Аллы Сяргееўны. Па словах спадара Рамановіча, гэтыя людзі адразу паказалі сваё стаўленне да “чужога камісара” (камісія складаецца з настаўнікаў дадзеннай гімназіі). Усе прапановы Аляксанда ўспрымаюцца ў штыкі. Некалькі разоў вышэйзгаданыя асобы павышалі на яго голас, спрабуючы паказаць, што ён ніхто і спрабавалі ігнараваць патрабаванні выбарчага заканадаўства. Пасля аб’ектыўных заўваг прадстаўніка ПБНФ, яго пагражалі выключыць з камісіі, і толькі прыезд назіральніка ад АБСЕ “разрадзіў” абстаноўку.
Канфліктны ўчастак будзе пільна кантралявацца прадстаўнікамі АБСЕ. Ад заўтрашняга дня і да канца выбараў на ім пастаянна будуць дзяжурыць кароткатэрміновыя назіральнікі ад АБСЕ.
Дарэчы, усяго ў Пінскі рэгіён прыбыла 14 кароткатэрміновых назіральнікаў ад АБСЕ, палова з якіх будуць працаваць ў Пінску, а другая частка ў Пінскім раёне.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”