viasna on patreon

У Менску затрыманы грамадзянін Украіны Дзяніс Нібіёк

2006 2006-03-17T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Дзяніс Нібіёк зьяўляецца сябрам украінскай моладзевай арганізацыі "Студэнцкае брацтва". Пяцёра актывістаў арганізацыі ўжо адбываюць 10 сутак арышту ў спэцпрыёмніку-разьмеркавальніку на вуліцы Акрэсьціна. Іх затрымалі пасьля сустрэчы з кандыдатам у прэзыдэнты Аляксандрам Мілінкевічам 12 сакавіка.

Сябры Дзяніса паведамілі "Свабодзе", што хлопец разам са сваімі сябрамі перадаваў перадачу ў спэцпрыёмнік. Там былі людзі ў цывільным, якія потым затрымалі Дзяніса каля пад’езду дому, дзе ён гасьцяваў.

Супрацоўнікі міліцыі Цэнтральнага раёну Менску паведамілі, што Дзяніса прывязуць у суд. Яго, як і астатніх беларускіх грамадзянаў, якіх затрымалі на вуліцы, абвінавацілі ў дробным хуліганстве.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства