viasna on patreon

Лунінец гатовы да датэрміновага галасавання

2010 2010-12-15T20:35:47+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/student.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Адміністрацыі сельскагаспадарчага каледжа (дырэктар Фёдар Бірыла, намеснік Іван Клімчук) і палітэхнічнага каледжа (дырэктар Андрэй Баўкуновіч, намеснік Віктар Каратыш) правялі нарады з педагогамі,  каб тыя забяспечылі датэрміновае галасаванне навучэнцаў.

Загадана галасаваць датэрмінова супрацоўнікам раённых аддзелаў унутраных спраў і па надзвычайных сітуацыях. Такая ж “апрацоўка” вядзецца на прадпрыемствах, у тым ліку на чыгуначнай станцыі Лунінец, заводзе “Палессеэлектрамаш”, Лунінецкім малочным заводзе і інш.

 На ўмовах ананімнасці кіраўнікі і сябры некаторых сельскіх участковых выбарчых камісій паведамілі, што ім давялі працэнт датэрміновага галасавання не менш за 25%.

 “Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства