viasna on patreon

Гродзеншчына: “Тэракты апазіцыі” як аргумент да датэрміновага галасавання

2010 2010-12-14T19:24:25+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/grodna-vybuhh.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Факты прымусу да ўдзелу ў датэрміновым галасаванні зафіксаваны ў некалькіх раёнах Гродзенскай вобласці. У Мастоўскім раёне непадалёк мястэчка Лунна ёсць спецкамендатура, дзе адбываюца пакаранне людзі, асуджаныя да папраўчых работ. Ужо з раніцы 14 снежня дванаццаць чалавек з іх прывезлі на Лунненскі выбарчы ўчастак дзеля галасаванняі. Сябра гэтай участковай камісіі ад Партыі БСДГ Лявон Карповіч лічыць, што гэта выключна рашэнне кіраўніцтва спецкамендатуры, што пацвярджае той факт, што прадстаўнік камендатуры прысутнічаў асабіста на ўчастку для галасавання.

У Гродне ў першы ж дзень датэрміновага галасавання быў зафіксаваны факт прыводу на выбарчы ўчастак цэлага ўзводу салдат памежнага атраду. Відавочна, што вайсковае кіраўніцтва прымусова накіравала салдат тэрміновай службы выканаць свой “грамадзянскі абавязак”. Галасавалі вайскоўцы на ўчастку №113, што размешчаны ў будынку сярэдняй школы №11. З журналістамі камандзір узводу размаўляць адмовіўся.   

Яшчэ адзін відавочны факт прымусу зафіксаваны ў дзяржаўнай установе “Аблспажыўсаюз”, што знаходзіцца па вуліцы Валковіча. Тут у працоўны час быў сабраны калектыў, які агітавалі прагаласаваць датэрмінова. Да гэтага заклікалі Дзмітрый Крыжаноўскі, намеснік начальніка, а таксама начальнік аддзелу кадраў Людміла Дз’ячэнка. Пры тым яны палохалі працоўны калектыў тым, што асноўны дзень галасавання – вельмі небяспечны, паколькі дзяржаўныя структуры інфармуюць пра магчымыя тэракты, якія рыхтуе апазіцыя.  

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства