Барысаўскія прадпрымальнікі: Празрыстыя скрыні яшчэ спатрэбяцца
Барысаўскія прадпрымальнікі, якія за ўласныя сродкі набывалі празрыстыя скрыні і хацелі ўсталяваць іх на выбарчых участках горада, пасля забароны ЦВК не спяшаюцца выкідваць гэты інвентар.
«Тыя пару скрыняў, якія ўжо зробленыя, барысаўскія прадпрымальнікі вырашылі захаваць, - распавёў актывіст ГА" За свабоднае развіццё прадпрымальніцтва” барысаўскі ІП Міхаіл Васільеў. - Спатрэбяцца яшчэ! Пачакаем справядлівых выбараў ».
У планах барысаўскіх прадпрымальнікаў было звярнуцца як мінімум на два ўчасткі з просьбай замяніць непразрыстую скрыню на новую, празрыстую. Пасля таго, як старшыня беларускага ЦВК Лідзія Ярмошына заявіла журналістам, што Цэнтрвыбаркам не прыме празрыстыя скрыні ад беларускіх бізнэсмэнаў, прапаноўваць свае скрыні на барысаўскіх выбарчых участках прадпрымальнікі нават не сталі.
«Праваабаронцы за свабодныя выбары»