Нязграбнасць аршанскіх ідэолагаў
Апошнія візіты кандыдатаў у Прэзідэнты ў Оршу суправаджаюцца візітамі работнікаў ідэалагічнай вертыкалі і актывістаў праўладных арганізацый на сустрэчы з выбаршчыкамі.
Так, на сустрэчах з Віталём Рымашэўскім, з камандай Андрэя Саннікава ў Оршы можна было ўбачыць кіраўніка гарадской арганізацыі «Белая Русь» Кастуся Нілава, намесніка дырэктара інструментальнага завода па ідэалагічнай працы Міхаіла Чарткова, лідэраў гарадской арганізацыі БРСМ і супрацоўнікаў аддзелаў гарвыканкама.
Няцяжка выказаць здагадку, што асобныя з ідэолагаў спрабуюць задаваць кандыдатам правакацыйныя пытанні. Хто б сумняваўся ў гэтым. Але вось дзівіць абсалютная нязграбнасць і поўная бездапаможнасць аўтараў такіх правакацый.
Хто б з «байцоў ідэалагічнага фронту» не спрабаваў задаць нязручныае пытанне кандыдату, ні ў каго не атрымлівалася зрабіць гэта карацей, чым за 2-3 хвіліны. За гэты час самі аўтары «каврных пытанняў» паспявалі забыць, з чаго ж яны пачыналі. Незразумелымі, блытанамі, супярэчлівымі і абсурднымі выглядалі і самі пытанні.
Як адзначылі актывіст КХП БНФ у Оршы Юры Конышка, калі б Пляханаў, Ленін і Троцкі былі такімі ж ідэолагамі, як Нілаў і Чарткоў, дынастыя Раманавых магла б праіснаваць да цяперашняга часу без праблем.
«Праваабаронцы за свабодныя выбары»