Брэст: Унікальная эканомія
У Брэсце зафіксаваны ўнікальны выпадак: выбарчыя ўчасткі №№ 94 і 95 Маскоўскага раёна размешчаны ў адным пакоі плошчай менш за 20м/кв. Участкі знаходзяцца ў памяшканні СШ № 28. У пакойчыку адначасова працуюць дзве выбарчыя камісіі, размешчаны 2 камплекты скрыняў для галасавання, выбарчых кабін і інфармацыйных стэндаў, у двух камплектах прысутнічаюць і назіральнікі, а вось супрацоўнік міліцыі ў адіным экземпляры. Таксама адзін і агульны плакат з інфармацыяй пра кандыдатаў прэзідэнты - размешчаны на інфармацыйным стэндзе ўчастка №94, пэўна ў мэтах эканоміі дзяржаўных сродкаў.
У гэтых абставінах не здзівіла назіральнікаў тое, што адзін з выбаршчыкаў, зарэгістраваны на ўчастку №94, кінуў свой бюлетэнь у скрыню суседняга ўчастка.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”