viasna on patreon

Салігорскі “Шахцёры”: Альтэрнатыўныя кандыдаты -- абязлічаны

2010 2010-12-14T11:17:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/saligorsk-gazeta-lukash.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Салігорская раёнка "Шахцёр" прысвяціла першую паласу свайго апошняга нумару кандыдату ў прэзідэнты Аляксандру Лукашэнку. У сваю чаргу, фотаздымкаў і праграм іншых кандыдатаў змешчана не было ні ў адным з нумароў газеты.

Палову першай старонкі газеты "Шахцёр" ў нумары №191-194 (2010)  займае фотаздымак з выявай кандыдата Аляксандра Лукашэнкі падчас яго выступу на Усебеларускім сходзе. Другая палова аддадзена ягоным перадвыбарчым абяцанням.

Іншыя кандыдаты на пасаду прэзідэнта не толькі ў гэтым нумары, але ж і за ўвесь перыяд выбарчай кампаніі ў газеце амаль не ўзгадваліся, а калі згадваліся, то ў негатыўным кантэксце.

Гірэль Жанна (аўтарскі псеўданім Вікторыя Раманава), загадчыца грамадска-палітычнага аддзела газеты "Шахцёр" і па сумяшчальніцтве "рупар" дзяржаўнай прапаганды ў рэгіёне, у апошнім нумары газеты актыўна выкрывае альтэрнатыўных кандыдатаў і ўсхваляе дзеючага кіраўніка краіны. Даходзіць да абсурду - у артыкуле пад назвай "Толькі канстатацыя фактаў" Жанна Гірэль не прыводзіць ніводнага прозвішча, а супернікаў Лукашэнкі называе "адзін з кандыдатаў", "адзін з іх".

Дзеля справядлівасці варта адзначыць, што газета ўсё ж змясціла інфармацыю аб сустрэчах альтэрнатыўных кандыдатаў з жыхарамі гораду. Праўда, зроблена гэта было ў дадатку "Дзелавы Салігорск" сярод сотняў іншых камерцыйных абвестак...

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства