viasna on patreon

Слонім: Матэрыялы альтэрнатыўных кандыдатаў — знішчаюцца

2010 2010-12-14T14:30:10+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/slonim-agit-psavan-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Слоніме па-ранейшаму працягваецца знішчэнне агітацыйных плакатаў альтэрнатыўных кандыдатаў на пасаду прэзідэнта. Як паведамілі давераныя асобы Рыгора Кастусёва і Віталя Рымашэўскага -- Іван Шэга і Іван Бедка, плакаты кандыдатаў сарвалі на стэндзе каля РДК, знялі  ў прадуктовых крамах на вуліцах Шасэйнай вуліцы і Даватара, замяніўшы агульным плакатам з выявамі ўсіх кандыдатаў. 

Адначасова па Слоніме паўсюдна вывешваюцца расцяжкі і стэнды са слоганамі дзеючага прэзідэнта: “Голосуй за сильную Беларусь”, “Вместе мы — Беларусь” і іншыя.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства