viasna on patreon

У вёсках Мінскага раёна з’явілася інфармацыя пра кандыдатаў

2010 2010-12-08T15:38:59+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/minski-raen-plakatc-cvk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На працягу другой паловы дня 7 снежня ў вёсках з’явіліся першыя інфармацыйныя матэрыялы пра кандыдатаў у прэзідэнты. Дагэтуль большасць жыхароў прыгараду магла бачыць прэтэндэнтаў на вышэйшую пасаду толькі падчас выступаў на тэлебачанні.

Акрамя плакатаў пра сам факт будучых выбараў, у вёскі прывезлі вялікія глянцавыя аркушы з фотаздыткамі дзесяці кандыдатаў і коратка выкладзенымі іх біяграфіямі. Цікава, што інфармацыйныя стэнды каля сельсаветаў па-ранейшаму застаюцца пустымі. Плакаты з кандыдатамі знаходзяцца ў крамах -- бадай, найбольш людных месцах любога невялікага паселішча, асабліва вечарам, калі выбаршчыкі вяртаюцца з працы. Ідучы па прадукты, вяскоўцы спрабуюць заадно разабрацца, хто балатуецца на вышэйшую пасаду.

Людзі прызнаюцца, што ім бракуе інфармацыі пра кандыдатаў, акрамя А.Лукашэнкі. Тыя, каго цяперашняе жыццё не задавальняе, разгубленыя ад мноства новых для іх асобаў у палітыцы. “Толькі я зазірнуў у краму па цукар, як да мяне звярнуліся людзі з чаргі каля касы: падкажы, за каго галасаваць?”  – распавядае Зміцер, апазіцыйна настроены жыхар вёскі Юзуфова.

Агітацыйных улётак са штабоў кандыдатаў па-ранейшаму няма.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

На здымку: Інфармацыйны плакат у гаспадарчым аддзеле крамы вёскі Юзуфова, Мінскі раён.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства