viasna on patreon

Свядомы падман ці абыякавасць? Фотафакт

2010 2010-12-07T11:33:48+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kutokvybarshchykamaladechna1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На адным з маладэчанскіх выбарчых участкаў у “Кутку выбаршчыка” было размешчана паведамленне аб тым, дзе знаходзіцца раённая выбарчая камісія, які нумар тэлефона, хто з’яўляецца старшынёй і сакратаром. Уся інфармацыя была несапраўднай.

Як высветлілася, усе гэтыя звесткі былі актуальны на мінулых выбарах. Зараз змяніліся і старшыня камісіі, і памяшканне, і нумар тэлефона.

Аб недарэчнасці ўважлівыя выбаршчыкі паведамілі прадстаўніку ўчастковай камісіі, і няправільную паперку прыбралі.

Пэўна, гэтая абвестка ўсё ж не была свядомым падманам, а проста чалавек, адказны за афармленне стэнду, аднёсся да гэтага безадказна і прымацаваў старую паперку. Тым больш што многія ўжо прызвычаіліся да таго, што падчас выбараў звычайна нічога не змяняецца: ні склад камісіяў, ні прозвішчы народных выбраннікаў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства