У Магілёўскай вобласці акрэдытавана 3 999 назіральнікаў
https://spring96.org/be/news/38677
2010
2010-12-06T17:54:47+0200
2010-12-06T17:54:47+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/nabludateli3.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Па стане на 6 снежня ў Магілёўскай вобласці ў камісіях па выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь акрэдытавана 3 999 назіральнікаў. Аб гэтым паведамляе старшыня Магілёўскай абласной выбарчай камісіі Валеры Берастаў.
3896 назіральнікаў будзе працаваць на ўчастках для галасавання, астатнія – у абласной і раённых выбарчых камісіях.
Больш усяго назіральнікаў вылучылі грамадскія аб’яднанні – 2494. Сярод іх 594 ад грамадскага аб’яднання ветэранаў, 556 ад Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, 555 – ад БРСМ і 426 ад “Белай Русі”. Грамадзяне шляхам падачы заяваў вылучылі 1032 назіральнікі, працоўныя калектывы – 370.
Акрамя гэтага, у вобласці працуе шэсць міжнародных назіральнікаў ад БДІПЧ АБСЕ.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”