viasna on patreon

Грамадзкі актывіст Пётар Маланачкін атрымаў папярэджаньне, якое вынес судзьдзя Горацкага раённага суду Віктар Ясковіч

2006 2006-03-14T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пётар Маланачкін быў затрыманы міліцыянтамі 10 сакавіка па абвінавачваньні ў арганізацыі несанкцыянаванага пікету ў падтрымку мясцовых пэнсіянераў, якіх ашукалі ўлады, запатрабаваўшы плаціць па поўным кошце за падключэньне да іх дамоў прыроднага газу. Састарэлыя жыхары горацкай ускраіны да апошняга верылі абяцанкам Аляксандра Лукашэнкі, які сьцьвярджаў, што ў гэтай сытуацыі большую частку выдаткаў для вэтэранаў дзяржава возьме на сябе.

Не атрымаўшы ад райвыканкаму адказу на замову аб правядзеньні пратэстнага пікету з 16 па 18 сакавіка, у пятніцу, 10 сакавіка, вэтэраны выйшлі на вуліцу з лёзунгамі аб недаверы хлусьлівай уладзе. У гэты ж дзень быў арыштаваны Пётар Маланачкін, якога падманам завезьлі ў мясцовы РАУС і там зачынілі. На наступны дзень, 11 сакавіка, супрацоўнікі міліцыі ўсялякім чынам адцягвалі судовае разьбіральніцтва, у выніку чаго затрыманы мог застацца ў КПЗ да панядзелка. Гэтыя намеры сарвалі сябры Пятра Маланачкіна — актывісты пратэстанскай царквы, да якой ён належыць, а таксама ўдзельнікі згаданага пікету, якія сабраліся ў РАУС і патрабавалі вызваліць іх калегу.

У выніку судзьдзя Віктар Ясковіч мусіў правесьці разгляд справы напрыканцы дня і, насуперак тэндэнцыям апошняга часу, не знайшоў ў дзеяньнях П. Маланачкіна сур’ёзных парушэньняў ды вызваліў яго з-пад варты, аб'явіўшы папярэджаньне.

Як распавеў сам праваабаронца, падчас допытаў у РАУС ад яго ўвесь час патрабавалі прызнацца ў парушэньні заканадаўства, але ён, не адчуваючы за сабой віны, рабіць гэта адмовіўся, паведаміла прэс-служба Асамблея НДА.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства