viasna on patreon

Салігорск: Сустрэча з Раманчуком сабрала значную аўдыторыю

2010 2010-12-06T15:05:59+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/saligorsk-sustr-raman-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кандыдат у прэзідэнты Яраслаў Раманчук наведаў у нядзелю 5-га лістапада Салігорск, дзе адбылася яго сустрэча з жыхарамі гораду. Мерапрыемства праходзіла ў гарадскім Палацы культуры і цягнулася больш за дзве гадзіны. 

Гэта ўжо другая сустрэча салігорцаў з прэтэндэнтам на прэзідэнцкую пасаду -- тыднем раней сталіцу шахцёраў наведаў Андрэй Саннікаў. Варта аднак адзначыць, што сустрэча з Яраславам Раманчуком адбывалася ў больш спрыяльнай абстаноўцы. Салігорскі штаб кандыдата не заўважыў сур'ёзных перашкод з боку ўлады пры падрыхтоўцы сустрэчы і распаўсюдзе інфармацыі пра яе. Гэта адбілася і на колькасці выбаршчыкаў, якіх прыйшло ў некалькі разоў больш, чым на сустрэчу з Саннікавым. Ды і само мерапрыемства праходзіла ў спакойнай абстаноўцы. Нягледзячы на прысутнасць шматлікіх ідэалагічных работнікаў, аніякіх правакацыйных дзеянняў з іх боку не было.

Ужо на гэтым тыдні Салігорск наведаюць Мікалай Статкевіч і Уладзімір Някляеў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства