viasna on patreon

Гродзеншчына: Чарговае затрыманне на мяжы

2010 2010-12-03T16:46:56+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/na_miazhy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На памежных прапускных пунктах Гродзенскай вобласці працягваюць затрымліваць мясцовых грамадска-палітычных актывістаў. Увечары 2 снежня на памежным пераходзе з Польшчы ў Беларусь “Баброўнікі-Вялікая Бераставіца” дзве гадзіны трымалі грамадска-палітычнага актывіста з Ваўкавыску Віталя Гуляка.

Віталь Гуляк навучаецца ў Польшчы, зараз ён вяртаўся на выходныя дамоў. Пры праверцы пашпартоў выявілася, што ягонае прозвішча ў памежнікаў стаіць на асаблівым кантролі. Вакол затрыманай машыны сабралася вельмі шмат службовых асобаў. У выніку мытнікам было загадана правесці пільны дагляд аўтамашыны, у якой ехаў Віталь Гуляк з выпадковымі спадарожнікамі. На уладальніка машыны і Віталя Гуляка былі складзены акты асабістага дагляду.  

Нагадаем, што ў бягучым годзе Віталь Гуляк, сябра Партыі АГП і актывіст кампаніі “Гавары праўду”, неаднаразова пераследаваўся праз адміністратыўныя справы, а 8 траўня ў яго кватэры быў праведзены ператрус, у выніку якога ў актывіста забралі шмат асабістых рэчаў. Пазней частку рэчаў вярнулі, але сама каштоўныя – кампутар, дакуманты, сшыткі – дагэтуль не.

Цягам бягучай прэзідэнцкай кампаніі на розных памежных пунктах затрымлівалі ўжо значную колькасць грамадска-палітычных актывістаў і журналістаў з Гродзеншчыны: Яна Романа, Віктара Сазонава, Уладзіміра Хільмановіча, Вадзіма Саранчукова, Яўгена Скрабутана, Юрыя Істоміна, Мікалая Баўсюка, Юрыя Гуменюка.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства