viasna on patreon

Віцебскія газеты заблытваюць выбаршчыкаў

2010 2010-12-02T13:23:12+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/stos_vydanniau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра сустрэчы з апазіцыйнымі кандыдатамі з’яўляецца непраўдзівая інфармацыя – СМІ памыляюцца з месцамі і часам сустрэч, а пра тое, як тыя сустрэчы праходзяць – не пішуць увогуле.

На 2 снежня газета “Народнае слова” анансавала сустрэчу з Яраславам Раманчуком. Як напісана ў артыкуле “ Кандыдаты пайшлі ў народ”, пададзена заяўка на сустрэчу Я.Раманчука з выбаршчыкамі Кастрычніцкага раёну.

“Мы падавалі заяўку не на 2 снежня, а на 6 снежня! Чаму намесніца старшыні абласной выбарчай камісіі Святлана Станкевіч менавіта так падала інфармацыю ў газету, я не ведаю”, - кажа арганізатар сустрэчы, давераная асоба кандыдата Анатоль Гнеўка.

Спадар Гнеўка патэлефанаваў у рэдакцыю, і яму параілі даць аб’яву пра сустрэчу ўжо з сапраўднай датай. Але няма ніякіх гарантый, што і ў аб’яве не будзе памылак. Бо ўжо былі падобныя праблемы, калі ў Віцебск 30 лістапада прыязжалі Аляксандар Фядута і Віктар Гарбачоў, прадстаўнікі выбарчага штабу Уладзіміра Някляева.

“У газеце было напісана, што сустрэча адбудзецца ў ліцэі прыборабудаўніцтва №5, і многія людзі чакалі на марозе той сустрэчы, аж пакуль не замерзлі і разышліся. Аказваецца, сустрэча прызначана не ў навучальным корпусе, а ў інтэрнаце ліцэя. А гэта зусім іншы будынак, і здагадацца пра гэта цяжка”, - кажа выбаршчык-пенсіянер, якому ўсё ж удалося трапіць на сход праз паўгадзіны ад пачатку.

Паводле арганізатара сустрэчы Уладзіміра Алексенкі, у аб’яве было дакладна ўказана месца – актавая зала інтэрнату, - бо менавіта гэтае месца вызначана для сустрэч з кандыдатамі Першамайскім райвыканкамам. Чаму ў газеце была іншая інфармацыя – невядома.

Тым, хто на сустрэчы з альтэрнатыўнымі кандыдатамі па той ці іншай прычыне не трапіў, даведацца пра нешта ўвогуле немагчыма: ні адна з трох дзяржаўных СМІ Віцебска ні радка не напісала пра тое, як праходзілі гэтыя сустрэчы. А іх адбылося ўжо некалькі: Рыгор Кастусёў сустракаўся з выбаршчыкамі ў Віцебску, Воршы і Наваполацку, Воршу, Полацк і Наваполацк наведаў Уладзімір Някляеў, а яго давераныя асобы пабывалі і  ў Віцебску. У Воршы пабываў і Яраслаў Раманчук, а Павел Севярынец, давераная асоба Віталя Рымашэўскага, правёў сустрэчы ў Глыбокім,  Міёрах і Паставах. “Раёнкі” і гарадскія газеты Воршы, Полацка і Наваполацка таксама не пішуць пра гэтыя сустрэчы.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства