viasna on patreon

Бабруйск: Агітацыя ў СМІ -- толькі за дзеючага прэзідэнта

2010 2010-12-01T19:12:56+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/gazeta.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Гарадскія газеты ў перыяд агітацыі абралі тактыку маўчання і друкуюць агульную інфармацыю, датычную выбараў. Выключэнне – хіба што рупар гарвыканкама “Бабруйскае жыццё”, які аддана піярыць толькі аднаго кандыдата, дзеючага прэзідэнта. Пад рубрыкай “Выбары-2010”, у артыкуле “Безразличных к судьбе страны нет” (№ 96 ад 1 снежня) Аляксандр Цімафееў  піша пра пленум гарадской арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў.

Аўтар пачынае з таго, што “… нехта пераўтварае магчымасць данесці да людзей свае перадвыбарчыя праграмы ў звычайнае шоў, некаторая частка прэтэндэнтаў на вышэйшую дзяржаўную пасаду спрабуе знайсці адказ на пытанне, як зрабіць нашае жыццё яшчэ лепш”, - і пры гэтым не тлумачыць, хто ёсць хто. А далей вяртаецца да пленума, на якім выступіў намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай працы гарвыканкама Юры Себруковіч, старшыня гарадской арганізацыі Беларускага саюза афіцэраў Аляксандр Вінаградаў і старшыня ветэранскай арганізацыі Галіна Малікава. Ветэраны вайны і працы, адзначае аўтар, “заклікалі бабруйчан аддаць свае галасы ў падтрымку кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнки.” Пасля гэтага пленум арганізацыі прыняў рашэнне аб падтрымцы кандыдатуры дзеючага прэзідэнта на выбарах.

Раёнка “Трыбуна працы”, па завядзёнцы,  размяшчае на старонцы  электроннай версіі газеты матэрыялы з “БЕЛТА”, якія падаюць дзеючага прэзідэнта як клапатлівага і справядлівага кіраўніка. Таксама раёнка цытуе словы старшыні раённага Савета дэпутатаў Леаніда Баркоўскага, які “адзначыў той факт, што на сённяшні дзень ужо ёсць упэўненасць у далейшым падвышэнні дабрабыта народа”, і “параіў жыхарам сельсавета прыняць актыўны ўдзел у будучых выбарах і дружна прагаласаваць за нашу будучыню”.

Электорнныя СМІ таксама ігнаруюць апазіцыйных кандыдатаў, за выключэннем незалежнага партала babruisk.by. Негледзячы на тое, што ў Бабруйск ужо двойчы за перыяд агітацыі прыяжжаў кандыдат у прэзідэнты Віталь Рымашэўскі, сайт гарвыканкама bobruisk.by размясціў артыкул толькі пра пікет у падтрымку А.Лукашэнка, праведзены прадстаўнікамі БРСМ і Белая Русь.  

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства