viasna on patreon

Беларусы ўдзельнічаюць ў Эўрапейскім кангрэсе правоў чалавека

2010 2010-12-01T15:57:47+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

У польскім горадзе Катавіцы праходзіць Эўрапейскі кангрэс правоў чалавека. Адмыслоўцы з Беларусі, Польшчы і Расеі абмяркоўваюць праблемы правоў чалавека на постсавецкай прасторы.

Як паведамляе Радыё Рацыя, арганізатары мерапрыемства -- бюро дэпутата Эўрапарлямэнту Марэка Мігальскага супольна з аб’яднаньнем “Праект Шлёнск”. Асноўныя пытаньні, якія разглядаюць удзельнікі кангрэсу, тычацца палітычных аспэктаў правоў чалавека, сытуацыі з захаваньнем правоў чалавека на абшарах былога Савецкага Саюза і гандлю людзьмі.
Аб парушэньнях правоў чалавека ў Расеі і ў Беларусі ўдзельнікам канфэрэнцыі распавялі прадстаўнікі праваабарончых арганізацый гэтых краін.

Выступоўцы перадусім засяродзілі сваю ўвагу на нежаданьні ўлады ў Расіі і Беларусі прытрымлівацца міжнародных пагадненьняў у сфэры абароны правоў чалавека.

Паводле Радыё Рацыя, прадстаўнік непрызнаванага беларускімі ўладамі Саюза палякаў Анджэй Пачобут засяродзіў увагу удзельнікаў кангрэсу на сытуацыі, якая склалася вакол арганізацыі на працягу апошніх гадоў – масавыя рэпрэсіі супраць актывістаў арганізацыі і перашкоды ў вывучэньні польскай мовы.

Сябра праваабарончай арганізацыі "Вясна" Зьміцер Салаўёў, аналізуючы сытуацыю з правамі чалавека напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў, адзначыў, што беларускія ўлады спрабуюць завуаліраваць парушэньні правоў чалавека, але перашкоды для ўдзелу грамадзянскай супольнасьці ў працы выбарчых камісій паказваюць недэмакратычнасьць выбараў у Беларусі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства