Слонім: Матэрыял пра сустрэчу з Севярынцам ідэолаг у эфір не пусціў
Пра тое, што ў Слоніме 25 лістапада выступаў Павел Севярынец, давераная асоба кандыдата ў прэзідэнты Віталя Рымашэўскага, паведаміў толькі незалежны тыднёвік “Газета Слонімская”.
Мясцовая раёнка “Слонімскі веснік” -- ані слова, хаця на сустрэчы прысутнічаў галоўны рэдактар выдання Кірыл Ляшчанка і ўсю сустрэчу здымаў на кінакамеру, нават задаў Паўлу Севярынцу пытанне. Але ж матэрыялу на старонках газеты так і не з’явілася.
Журналісты з мясцовага тэлебачання Слонім-ТВС таксама здымалі рэпартаж з сустрэчы, і ён быў падрыхтаваны да выпуску ў эфір. Аднак калектыў наведаў ідэолаг са Слонімскага райвыканкама Ігар Лапікаў, які скінуў рэпартаж сабе на флэшку і пайшоў. Праз гадзіну паступіў загад з райвыканкама, каб рэпартаж не ставіць у эфір.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”
На здымках: Паўла Севярынца пасля сустрэчы жанчына пачаставала яблыкамі.