viasna on patreon

Справу пра футболкі пракуратура адфутболіла

2010 2010-11-30T21:22:57+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/brest-majki-luka-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Юрыст-праваабаронца Уладзімір Малей атрымаў з пракуратуры адказ на сваю скаргу, якая датычылася праведзенай 21 лістапада агітацыйнай акцыі падчас футбольнага матча ў Брэсце. Адказ падпісаны начальнікам аддзела па нагляду за выкананнем заканадаўства і законнасці прававых актаў Аляксандрам Кулічом, хаця праваабаронца звяртаўся асабіста да пракурора Брэсцкай вобласці. У адказе паведамляецца, што скарга Малея  перададзена на разгляд у Брэсцкую абласную выбарчую камісію.

Уладзіміра Малея здзівіла старонняя пазіцыя пракуратуры, якая ўхілілася ад ацэнкі дзеянняў арганізатараў агітацыйнага мерапрыемства, у якім былі задзейнічаны непаўнагадовыя дзеці.

Праваабаронца накіраваў яшчэ адну заяву ў пракуратуру Брэсцкай вобласці, каб там усё ж высветлілі, хто з’яўляўся арганізатарам масавага агітацыйнага мерапрыемства ў падтрымку кандыдата ў прэзідэнты А. Лукашэнкі. Таксама У. Малей просіць паведаміць, з якіх сродкаў, у якой колькасці, кім і дзе былі выраблены футболкі з выявай Лукашэнкі, і прыняць меры пракурорскага рэагавання да асобаў, што дапусцілі парушэнне выбарчага заканадаўства  пры правядзенні агітацыі, а дакладней – выкарыстанне сродкаў, якія не былі ўнесены ў па-забюджэтны фонд кандыдата ў прэзідэнты.

Праваабаронца таксама перадаў інфармацыю пра сітуацыю вакол агітацыйнага мерапрыемства ў падтрымку А. Лукашэнкі назіральнікам з АБСЕ, якія будуць сустракацца з намеснікам пракурора Брэсцкай абласной пракуратуры.

Нагадаем, што 21 лістапада ў г. Брэсце перад пачаткам матча 33-га тура чэмпіяната Беларусі па футболу на поле выйшлі футбалісты ў суправаджэнні непаўнагадовых дзяцей, апранутых у футболкі з выявай Лукашэнка і надпісам: “Наш прэзідэнт”.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства