viasna on patreon

На мяжы зноў затрыманы праваабаронца

2010 2010-11-30T19:18:54+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sudalenka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Леанід Судаленка

Леанід Судаленка

Сёння на памежным пераходзе “Каменны Лог” па дарозе з Літвы быў затрыманы гомельскі праваабаронца Леанід Судаленка, які меў пры сабе 10 асобнікаў інструкцый для кароткатэрміновых назіральнікаў. Пасажырам аўтобуса, на якім ехаў Л. Судаленка, прыйшлося больш за дзьве гадзіны чакаць, пакуль супрацоўнікі Ашмянскай мытні складалі акт аб выманні друкаваных выданняў. Пасля таго, як акт аб выманні інструкцый быў аддадзены праваабаронцу, мытнікі сказалі, што пасля праверкі матэрыялаў на наяўнасць незаконнай інфармацыі інструкцыі будуць вернуты.

Гэта ўжо не першае выманне на беларуска-літоўскай мяжы матэрыялаў для назіральнікаў у прадстаўнікоў кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”. Тыдзень таму аналагічная сітуацыя мела месца з Уладзімірам Лабковічам і Зміцерам Салаўёвым.

Відавочна, што пазбаўленнем матэрыялаў для назіральнікаў улады чыняць перашкоды праваабаронцам у ажыццяўленні нацыянальнага маніторынгу прэзідэнцкіх выбараў. Надрукаваць цалкам адпавядаючыя літары закону выданні на тэрыторыі Беларусі аказалася немагчымым, прывезці – таксама.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства