viasna on patreon

Магілёў: Ленінскі раённы суд не задаволіў пазоў дэмакратаў

2010 2010-11-30T18:17:13+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sudy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Ленінскі раённы суд Магілёва адмовіў 13 дэмакратычным актывістам ва ўзбуджэнні грамадзянскай справы з нагоды вызначэння недастатковай колькасці месцаў для агітацыі адміністрацыяй Ленінскага раёна горада. Пазоў разглядала старшыня Ленінскага раённага суда Галіна Кужалева.

Сваё рашэнне ў аб адмове ўзбуджаць грамадзянскую справу суддзя аргументавала тым, што падобныя справы суду не падсудныя. Яна параіла дэмакратам абскарджваць рашэнне аб недастатковай колькасці месцаў для агітацыі ў Магілёўскім гарадскім выканаўчым камітэце, то бок вышэйстаячай структуры.

Праваабаронца Барыс Бухель адзначае, што гэта і збіраюцца зрабіць дэмакратычныя актывісты ў бліжэйшы час.

Нагадаем, што 26 лістапада, 13 магілёўскіх дэмакратычных актывістаў, сярод якіх былі давераныя асобы кандыдатаў на пасаду Прэзідэнта Рыгора Кастусёва, Аляксея Міхалевіча, Уладзіміра Някляева, Яраслава Раманчука, Віталя Рымашэўскага, Андрэя Саннікава і Дзмітрыя Уса, а таксама праваабаронцы Барыс Бухель і Сяргей Фамін, звярнуліся з заявай у суд Ленінскага раёна з просьбай абавязаць выбарчую камісію Ленінскага раёна пашырыць колькасць месца ў Ленінскім раёне горада для вядзення агітацыйнай кампаніі.

 “Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства