Пінск: Агітацыйна-інфармацыйны крэатыў?
https://spring96.org/be/news/38375
2010
2010-11-30T16:43:45+0200
2010-11-30T16:43:45+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/pinskinfo.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У Пінску вельмі атрактыўны падыход супрацоўнікаў некаторых гарадскіх установаў замяшчае адсутнасць перадвыбарчай агітацыі. Напрыклад, у гарадскім кінатэатры “Перамога” інфармацыйны плакат з датай маючых адбыцца выбараў “крэатыўна ўпісаны” ў рэкламу фільма “Гэты бязглузды свет” і “падмацоўваецца” слоганам да яго - “Кроў, нахабнасць, кулі і бензін”. Своеасаблівае дыялагічнае ўзаемадзеянне тэкстаў атрымалася на афішы гарадскога кінатэатра. Цікава толькі, што мелі на ўвазе аўтары крэатыву?
Тым часам каманды кандыдатаў у прэзідэнты наракаюць на адсутнасць друкаваных інфармацыйных матэрыялаў, якія кожны дзень усё толькі абяцаюць прывезці з Мінску.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”