viasna on patreon

Віцебск: Рыгор Кастусёў агітаваў пад бел-чырвона-белым сцягам

2010 2010-11-30T10:58:47+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vicebsk-agit-kastus-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

29 лістапада ў абласным цэнтры прайшоў пікет з удзелам кандыдата ў прэзыдэнты Рыгора Кастусёва. На вуліцы Леніна, каля Летняга амфітэатра, мясцовыя актывісты ўсталявалі стэнд з партрэтам кандыдата, вывесілі бел-чырвона-белы сцяг, а сам ён раздаваў мінакам улёткі са сваёй праграмай.

Пікет прайшоў без эксцэсаў. Рыгор Кастусёў адзначае, што яго сталі пазнаваць на вуліцы, у тым ліку і ў Віцебску:

-- Людзі кажуць, што бачылі мой тэлевыступ і пазналі мяне. Гэта выдатна, і не толькі для мяне як для кандыдата. Доўгія гады ўлады спрабавалі стварыць нейкую прорву паміж народам і апазіцыяй, але зараз відавочна, што праз гэтую прорву збудаваны мост -- людзі перастаюць баяцца Партыі БНФ. І да мяне асабіста ставяцца вельмі прыязна.

Пікет у падтрымку Рыгора Кастусёва ўхваліў нават віцебскі апазіцыянер Бапрыс Хамайда, які насупраць, на другім баку вуліцы Леніна, агітаваў за байкот выбараў з плакатам : "Не галасуй, бо прайграеш":

-- Хлопцы малайцы, што выйшлі з бел-чырвона-белым сцягам. За час агітацыйнай кампаніі гэта зрабілі толькі Кастусёў са сваімі прыхільнікамі. І не пабаяліся выйсці з нашым сцягам ў цэнтр Віцебска.

Рыгор Кастусёў кажа, што гэтымі днямі актыўна праводзіць сустрэчы ў розных гарадах, у тым ліку на Віцебшчыне. 26 лістапада ён наведаў Воршу, а 29 лістапада -- Віцебск і Наваполацк.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства