Юрыст Сяргей Балыкін будзе пісаць скаргу па факце ператрусу
Кіраўнік Асацыяцыі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, юрыст Сяргей Балыкін мае намер звярнуцца ў пракуратуру са скаргай на дзеянні супрацоўнікаў міліцыі, якія праводзілі ў яго ператрус.
Як
раней паведамляў БелаПАН, два супрацоўнікі Першамайскага РУУС Мінска,
супрацоўнік упраўлення КДБ па Мінску і Мінскай вобласці і яшчэ два
чалавекі, якія адмовіліся прадставіцца, з'явіліся ў менскай кватэры
Балыкіна ў ноч на 27 лістапада з пастановай пра ператрус. У выніку ператрусу канфіскаваныя ноўтбук, усе сродкі мабільнай сувязі, флэш-карта, карта памяці фотаапарата.
Самога Балыкіна адвезлі для размовы ў Першамайскі РУУС, дзе пратрымалі каля трох гадзін. У яго хацелі зняць адбіткі пальцаў, але Балыкін адмовіўся гэта рабіць.
Працэсуальны статус вядомага юрыста, эканаміста і журналіста не вызначаны.
Па
словах Балыкіна, супрацоўнікі праваахоўных органаў заявілі, што
некаторыя яго паведамленні на форумах і псіхалагічны партрэт сведчаць аб
яго магчымай датычнасьці да выбуху 4 ліпеня 2008 года на святкаванні
Дня Незалежнасці.
Як паведаміў
БелаПАН Сяргей Балыкін, у дзень выбуху ён знаходзіўся ў Францыі, дзе
прымаў удзел у рабоце Універсітэта дэмакратыі пры Савеце Еўропы. «Гэта могуць пацвердзіць чалавек сорак», - сцвярджае Балыкін.