У судзе Кастрычніцкага р-на г. Мінска прайшлі суды над затрыманымі ўчора ўдзельнікамі сустрэчы з А. Мілінкевічам каля кінатэатра “Салют”.
13 сакавіка ў судзе Кастрычніцага р-на г. Мінска адбыліся разгляды адміністратыўных справаў затрыманых учора ўдзельнікаў сустрэчы з кандыдатам у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь А. Мілінкевічам, якая адбывалася каля кінатэатру “Салют” у г. Мінску.
Суддзя Натальля Пратасавіцкая разгледзіла адміністратыўныя матэрыялы чатырох затрыманых. Паводле пратаколаў аб адміністратыўных правапарушэньнях яны абвінавачваліся ў тым, што “выкрыквалі анты-дзяржаўныя лозунгі і кідаліся сьнежкамі ў БРСМаўцаў”. Усе чацвёра абвінавачваліся па арт. 167.1 КаАП РБ (парушэньне парадку правядзеньня масавых мерапрыемстваў). Сярод арыштаваных:
Павал Кірушчанка – 10 сутак.
Уладзімір Высоцкі – 3 сутак.
Іван Шчарбакоў -- 3 сутак
Сяргей Лаўрэнкін – 10 сутак.
Інфармацыйны аддзел Праваабарончага цэнтру “Вясна”