viasna on patreon

У гомельскім гіпермаркеце замест фірмовых пакетаў прадаюць агіткі «За квітнеючую Беларусь!»

2010 2010-11-28T23:31:12+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/gomel-agit-paket.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У адзіным гомельскім гіпермаркеце на касах перасталі прадаваць фірмовыя пакеты малых і вялікіх памераў, а замест іх прапануюць пакупнікам толькі пакеты з датай прэзідэнцкіх выбараў і слоганам «За квітнеючую Беларусь!». Людзі незадаволены іх якасцю, у некаторых пакеты ірвуцца адразу пры ўпакоўванні набытага ў краме тавара. Да таго ж яны маюць невялікі памер, нягледзячы на тое, што большасць пакупнікоў бяруць у гіпермаркеце шмат прадуктаў і падыходзяць да кас з вялікімі кошыкамі. Людзі пытаюцца, ці няма на касах большых пакетаў, і змушана купляюць «агіткі», але шмат пакупнікоў адмаўляюцца і нясуць рэчы ў руках.

«Вы разумееце, што гэта не наша ініцыятыва, гэта робіцца па загадзе зверху, - патлумачылі супрацоўнікі гіпермаркета. - Вось пройдуць выбары, і мы зноў зможам прадаваць свае фірмовыя пакеты розных памераў».

Гіпермаркет у стане абслугоўваць да 20 тысяч пакупнікоў за суткі. Адметна, што найвялікшая ў Гомелі крама належыць не дзяржаве, а расійскай карпарацыі «Грын».

У іншых гарадскіх гандлёвых кропках такія пакеты таксама вісяць на касах, але рэалізуюцца на выбар разам з фірмовымі. Дарэчы, кошт «агітак» у гіпермаркеце – 430 рублёў – ніжэйшы, чым у іншых месцах. У прыватнасці, кіёскі «Белсаюздруку» такія пакеты прадаюць па 550 рублёў.

Адметную перадвыбарную «навінку» прапанаваў спажыўцам і Гомельскі мясакамбінат. На некаторую сваю прадукцыю – на кілбасу і пакункі са свінымі рэбрамі – прадпрыемства прымацоўвае круглыя наклейкі. Яны нагадваюць пакупнікам аб хуткай даце прэзідэнцкіх выбараў на фоне дзяржаўнай сімволікі.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства