Назіральнікі АБСЕ наведалі Салігорск
Доўгатэрміновыя назіральнікі АБСЕ Марцін Бжазоўскі з Польшчы і Бьёрн-Эрык Лундквіст з Швецыі сустрэліся з прадстаўнікамі Салігорскай раённай камісіі па выбарах і мясцовымі незалежнымі назіральнікамі.
Праваабаронца Беларускага Хельсінскага Камітэту Леанід Мархотка падчас сустрэчы з сябрамі місіі АБСЕ выклаў сваё бачанне сітуацыі ў рэгіёне. Міжнародным назіральнікам былі перададзены матэрыялы маніторынгу выбарчага працэсу на Салігоршчыне з моманту афіцыйнага старту выбараў.
- Пра ўсе зафіксаваныя намі парушэнні назіральнікі АБСЕ былі праінфармаваны. Мы абмяняліся кантактамі і дамовіліся трымаць сталую сувязь. Цяпер, пры выяўленні новых парушэнняў, будзем аператыўна паведамляць аб гэтым нашым замежным калегам, - падсумаваў вынікі сустрэчы Л.Мархотка.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”