viasna on patreon

МГА «Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына» святкуе 20-гадовы юбілей

2010 2010-11-26T13:07:15+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/makouskajaaliena.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Кіраўнік ЗБС

Кіраўнік ЗБС

10 верасня 1990 года адбылася ўстаноўчая канферэнцыя Міжнароднага грамадскага аб’яднання «Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына». Стварэнне арганізацыі было ініцыявана беларускай інтэлігенцыяй, якая на той час, пасля падзення жалезнай заслоны, стала актыўна аднаўляць сувязі з беларусамі замежжа.

У 1992-м адбыўся з’езд беларусаў блізкага замежжа, а ўжо праз год Першы з’езд беларусаў свету, які сабраў больш за 1000 дэлегатаў з Беларусі і розных краінаў свету. Як зазначае кіраўнік «Бацькаўшчыны», гэты з’езд сімвалізаваў яднанне беларусаў унутры і за межамі краіны.

На сёння згодна з ацэнкамі навукоўцаў па-за межамі Беларусі, у 73 краінах, жыве каля 3,5 млн беларусаў. Але толькі ў 25 краінах ёсць арганізаванае беларускае жыццё – суполкі, культурныя цэнтры, беларускія нацыянальныя аўтаноміі. «Бацькаўшчына» падтрымлівае сувязь з арганізацыямі беларускай дыяспары ва ўсіх 25 краінах -- паўсюль, дзе ёсць арганізаваная беларуская прысутнасць.

Кіраўнік арганізацыі Алена Макоўская расказала «Салідарнасці» пра якую невядомую частку беларускай гісторыі яны клапоцяцца і чаму хочуць, каб яе ведаў кожны беларус.

26 лістапада ў Менску адбудзецца ўрачыстая вечарына з нагоды 20-годзьдзя Згуртаваньня беларусаў сьвету “Бацькаўшчына”. У ёй прыме ўдзел міністар культуры Беларусі Павел Латушка. Віншаваць “Бацькаўшчыну” будуць гурты “Стары Ольса” і “Унія”, а таксама музыкі Алесь Камоцкі і Лявон Вольскі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства