viasna on patreon

Мастоўскі раён: Сябру ўчастковай камісіі ад Партыі БСДГ пагражаюць “разборкамі”

2010 2010-11-26T12:06:19+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/liavon-karpovich-mastoushchyna.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Л.Карпович, член Партии БСДГ

Л.Карпович, член Партии БСДГ

Канфліктам скончылася чарговае паседжанне ўчастковай камісіі Лунненскага выбарчага ўчастка №19 (Мастоўскі р-н), падчас якога старшыня камісіі Віктар Чэрнік зрабіў спробу дыскрэдытаваць сябра гэтай камісіі ад Партыі БСДГ Лявона Карповіча (на фота). Нагодай для публічнай “абструкцыі” паслужыў той факт, што Лявон Карповіч па выніках першага паседжання ўчастковай камісіі напісаў у Мастоўскую тэрытарыяльную камісію скаргу на арганізацыю і правядзенне першага паседжання, адзначыўшы парушэнні Выбарчага кодэксу, а таксама выклаў свае прапановы па паляпшэнні яе працы. Віктар Чэрнік заявіў у прысутнасці ўсіх членаў камісіі, што, яшчэ камісія не пачала працы (гэтая заява была зроблена 25 лістапада, а, на думку старшыні, праца яшчэ не пачалася!?), а Лявон Карповіч ужо склаў скаргу. У выступе прагучала, што калі так будзе працягвацца, то ён (В. Чэрнік) выкліча разбірацца адпаведныя органы. Намеснік старшыні ўчастковай камісіі Мікалай Ткачоў давяршыў выступ В. Чэрніка абразай у бок Лявона Карповіча, намнога старэйшага за яго чалавека, заявіўшы, што яго заявы – гэта “старэчы маразм”. Хоць перад гэтым на паседжанні дзве прапановы Карповіча па размеркаванні абавязкаў і плану работы былі прыняты членамі камісіі аднагалосна.

Лявон Карповіч лічыць такія паводзіны кіраўніцтва камісіі недапушчальнымі і расцэньвае іх як прамую спробу не даць яму, як сябру ўчастковай камісіі, выконваць свае абавязкі і карыстацца правамі. Па выніках гэтага інцэдэнту Лявон Карповіч накіраваў скаргу ў Мастоўскую тэрытарыяльную камісію.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства