viasna on patreon

Брэсцкія ўлады ўвялі ў зман назіральнікаў ад АБСЕ

2010 2010-11-25T18:21:32+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bresckivykankam.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Чыноўнікі Брэсцкага гарвыканкама і прадстаўнікі абласной выбарчай камісіі далі станоўчы адказ на пытанне назіральнікаў місіі АБСЕ аб тым, ці павялічылі яны колькасць месцаў для сустрэч выбаршчыкаў з кандыдатамі ў прэзідэнты ў Ленінскім і Маскоўскім раёнах Брэста.

Адпаведны зварот у гарвыканкам і абласную камісію накіроўвалі брэсцкія праваабаронцы.

Але ў пісьмовым адказе, які заяўнікі атрымалі, гаворыцца, што для правядзення агітацыі застаюцца ранейшыя вызначаныя адпаведнымі рашэннямі месцы.  

- То бок, ніякіх павелічэнняў колькасці месцаў не адбылося. А назіральнікаў ад АБСЕ улады папросту ашукалі, - гаворыць праваабаронца Уладзімір Вялічкін.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства