Полацк: Улады нагадваюць, што пра пікет трэба паведаміць
https://spring96.org/be/news/38136
2010
2010-11-24T19:15:00+0200
2010-11-24T19:15:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/polack-garvukankam.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Полацкі гарвыканкам, адзіны ў рэгіёне, змясціў на афіцыйным сайце дакумент, які нагадвае кандыдатам і іх давераным асобам пра неабходнасць пісьмовага паведамлення пра масавыя мерапрыемствы, якія будуць арганізоўвацца з мэтай перадвыбарчай агітацыі. Паведамленне павінна быць накіравана ў гарвыканкам не пазней, чым за два дні да даты правядзення мерапрыемства.
На дадзены момант, па афіцыйных звестках, ніводны з кандыдатаў або іх давераных асоб такіх паведамленняў у гарвыканкам не дасылаў.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”