Магілёў: Інтэрнет-рэсурсы збольшага выбары асвятляюць
Аналіз інтэрнэт-прасторы паказвае, што ўсе сайты Магілёўскіх гарадскіх дзяржаўных газет інфармуюць пра ход выбарчай кампаніі.
Так, на сайтах газеты “Магілёўская праўда”, “Магілёўскія ведамасці” і “Веснік Магілёва” існуюць асобныя рубрыкі, якія інфармуюць грамадзян аб ходзе выбарчай кампаніі.
Акрамя гэтага, на сайце газеты “Веснік Магілёва” размешчаны артыкул пра ІV Усебеларускі народны Сход, які па сваім аб’ёме ў некалькі разоў перавышае артыкул пра кандыдатаў у прэзідэнты і візуальна надае большую значнасць гэтай падзеі ў параўнанні з выбарамі прэзідэнта.
Газета “Вечерний Могилёв” не мае асобнай выбарчай рубрыкі, але найбольш грунтоўна ў сваіх артыкулах інфармуе пра кандыдатаў на пасаду прэзідэнта. На сайце газеты таксама выкладзены расклад выступаў на тэлебачанні і радыё ўсіх прэтэндэнтаў на прэзідэнцкае крэсла.
Рубрыкі пра выбары створаны і на сайтах гарадскога і абласнога выканкамаў.
Інфармацыя пра выбары перыядычна з’яўляецца на адным з самых папулярных блогаў Магілёва - www.222.by. А вось самы буйны магілёўскі інтэрнэт-партал Мycity.by ні разу ў сваіх навінах не закрануў тэму выбараў.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”