viasna on patreon

Слухайце штотыднёвую праваабарончую праграму “Людзьмі звацца!” на хвалях Радыё Рацыі

2010 2010-11-23T14:17:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/rr.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Радыё Рацыя” - праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі.

Праграма складаецца з чатырох паасобных рубрык: “Хроніка пераследу”, “Час выбару”, “Інтэрв’ю са змагаром за дэмакратычныя каштоўнасці” і “Захаваем жыццё”.

Час выхаду праграмы ў эфір – 15-05 (паўтор - серада 0:05-1:00 і субота 7:05-8:05). Таксама ў гэты час яе можна слухаць праз інтэрнэт на сайце www.racyja.com

Сёння, 23 лістапада, у чарговым выпуску праграмы “Людзьмі звацца!” слухачоў чакаюць агляд-хроніка парушэнняў правоў чалавека, у якой прадстаўлены найбольш гучныя факты пераследу за мінулы тыдзень.

У рубрыцы “Час выбару” - асвятленне хады выбарчай прэзідэнцкай кампаніі і аналіз парушэнняў выбарчых правоў грамадзянаў, якія выявілі ўдзельнікі незалежнага маніторынгу "Праваабаронцы за свабодныя выбары".

Госць нашай праграмы - сацыяльны актывіст Ігар Багачак. З верасня гэтага года яму давялося прайсці праз шэраг допытаў, у тым ліку, і ў КДБ. Малады чалавек у статусах падазронага і сведкі фігуруе ў некалькіх эпізодах, аб’яднаных у крымінальную справу, вядомую ў грамадстве як “справа анархістаў”. Аднак кола людзей, якія падвяргаюцца крымінальнаму пераследу, даволі шырокае.

Ігар быў затрыманы ў першай хвалі, у верасні, і правёў у Ізалятары часовага ўтрымання на Акрэсціна 9 дзён. Пасля вызвалення абвінавачванне яму не прад’яўлялася. Але ён абавязаны з’яўляцца на следчыя дзеянні. Ігар Багачак дзеліцца апошнімі звесткамі і распавядае асабістую гісторыю ў межах гэтай даволі заблытанай крымінальнай справы.  

У рубрыцы “Захаваем жыццё” - актуальная інфармацыя па праблеме смяротнага пакарання ў Беларусі.

У музычных паўзах - кампазіцыі Віктара Шалкевіча

Радыё Рацыя – першае незалежнае інфармацыйна-забаўляльнае FM-радыё ў Польшчы на беларускай мове. Галоўнай мэтай Беларускага Радыё Рацыя з’яўляецца стварэнне грамадзянам Беларусі доступу да незалежнай інфармацыі аб падзеях і развіцці сітуацыі ў Беларусі, Польшчы, Еўропе ды свеце.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства