viasna on patreon

У Пінску перадвыбарчай агітацыі не будзе?

2010 2010-11-17T15:31:17+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pinsk-panarama.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Не гледзячы на тое, што заўтра, 18 лістапада, адбудзецца рэгістрацыя кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, пінскія ўлады не вызначылі памяшканняў для сустрэч кандыдатаў з выбаршчыкамі і месцаў для правядзення масавых мерапрыемстваў і перадвыбарчай агітацыі.

Прынамсі ні на афіцыйным сайце Пінскага гарвыканкаму, ні ў дзяржаўнай газеце “Пінскі веснік” неабходнай інфармацыі няма (дарэчы, чарговы нумар выдання выйдзе толькі ў пятніцу 19 лістапада). Незалежныя назіральнікі пры пінскай ТВК таксама не ведаюць, ці былі прыняты адпаведныя рашэнні.

Нагадаем, што згодна с заканадаўствам, вызначыцца з месцамі і памяшканнямі для  сустрэч з кандыдатамі, правядзення мітынгаў і агітацыі мясцовыя улады павінны былі да 12 лістапада.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства